У пункце пропуску "Казловічы" - вялікая колькасць грузавікоў

21 мая 2018

На выезд з Беларусі сабралася каля 150 аўтамабіляў. Як паведаміла Брэсцкая мытня, спасылаючыся на атрыманыя звесткі з Польшчы, такая сітуацыя склалася ў сувязі з увядзеннем у эксплуатацыю новага абсталявання. Назіраецца нерытмічны прыём грузавых транспартных сродкаў на сумежным баку. Перавозчыкам рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю падчас выбару маршруту.