У Пскоўскай вобласці Расіі завяршылася вучэнне "Узаемадзеянне-2015"

29 августа 2015

У Пскоўскай вобласці Расіі завяршылася вучэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2015". Вайскоўцы правялі сумесную аперацыю з мэтай лакалізацыі ўзброенага канфлікту для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і абароны канстытуцыйнага ладу ўмоўнай дзяржавы. Падчас вучэнняў былі адпрацаваныя задачы па знішчэнні ірэгулярных узброеных фарміраванняў, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый, а таксама арганізацыі аператыўна-пошукавых і спецыяльных мерапрыемстваў. 

З падрабязнасцямі - наш уласны карэспандэнт Максім Кароткін (відэа).