У Пскоўскай вобласці працягваюцца вучэнні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ

18 августа 2016

Асабовы склад выконвае вучэбна-баявыя задачы па плане манеўраў. Беларускі бок прадстаўляюць 80 вайскоўцаў з узбраеннем і спецыяльнай тэхнікай. 

Зрэшты, час ёсць не толькі для стральбы. На палігоне Стругі Чырвоныя прайшоў Дзень беларускай культуры.

Сучасныя рытмы, класічныя творы, сола на скрыпцы, народныя песні. Шматнацыянальная армейская публіка дзякавала беларусам авацыямі і кветкамі.