У мінулыя выхадныя школы і гімназіі гасцінна сустракалі сваіх выпускнікоў

4 февраля 2019

Убачыцца з настаўнікамі і аднакласнікамі ў Дзяржынскую гімназію № 1 прыехалі 250 чалавек. Апошні школьны званок для іх прагучаў 10, 20, 40 гадоў таму. Для гасцей правялі імправізаваныя заняткі, у фае працавала фотазона. Падчас свята адзначылі і лепшых спартсменаў гімназіі - уручылі 50 новых камплектаў лыж.

Акцыя спартыўных падарункаў школам праходзіць другі год запар. Сёлета кіраўніцтва Мінскай вобласці прэзентуе школьнікам 3 тысячы камплектаў лыж.