У прагнозах сіноптыкаў - гарача і без ападкаў

5 августа 2013

У цэнтральны рэгіён пачне паступаць цёплае паветра з тэрыторыі Еўропы. На працягу тыдня ў прагнозах сіноптыкаў - гарачае надвор'е і без ападкаў. Слупкі тэрмометраў днём пакажуць 25 з плюсам. У сераду прыйдзе ўвогуле амаль трапічнае лета - да 33 цяпла. У выхадныя ж чакаецца пахаладанне.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра: У суботу і нядзелю на большай частцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Магчымы навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветра да 15-20 метраў за секунду, у асобных раёнах не выключаны град, і тэмпература паветра будзе даволі кантрасная: ад +20 па захадзе і да +30 па ўсходзе. У нядзелю надвор'е складзе плюс 20-27.


Аднак жнівень нас яшчэ пацешыць цёплым і нават у асобныя дні гарачым надвор'ем. Сярэднямесячная тэмпература прагназуецца на адзін-два градусы вышэй за кліматычную норму.