У прагнозах сіноптыкаў дажджлівыя выхадныя

26 октября 2018

Заўтра ў сталіцы і вобласці днём ападкі, уначы і раніцай магчымы туман. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны - ад 1 да 5 градусаў цяпла, днём максімум плюс 12. У нядзелю пераважна без ападкаў і 10 са знакам плюс. А вось у панядзелак значна пахаладае, чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я з ветрам і дажджом. Перамену надвор'я прынясе актыўны атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы.