У профільных агракласах Мінскай вобласці займаюцца больш як 500 вучняў

3 мая 2021

Профільныя аграрныя класы - як дапамога ў выбары будучай прафесіі. Толькі ў Мінскай вобласці ў іх займаюцца больш як 500 вучняў. Так, у аграгарадку Лебедзева ў школе дзеці паглыблена вывучаюць хімію і біялогію, а на практычных занятках знаёмяцца з асаблівасцямі глебы і раслін. Дарэчы, многія з іх потым паступаюць у ВНУ сельскагаспадарчай скіраванасці.

Вызначыцца з будучай прафесіяй вучні могуць таксама ў ваенна-патрыятычных, прававых і педагагічных класах.