У праекце "Я ведаю!" сёння завяршальныя эпізоды з васьмікласнікамі

23 февраля 2019

Шоу працягвае адбор самых эрудзіраваных юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі! Сёння ў інтэлектуальнай праграме для ўсёй сям'і "Я ведаю!" завяршальныя эпізоды з васьмікласнікамі. Ці былі сярод егіпецкіх фараонаў жанчыны, ці пейзажыст Іван Хруцкі і ці ўпадаюць вожыкі ў спячку? Галоўны тэлеклас краіны запрашае гледачоў прыняць удзел у віктарыне ля сваіх экранаў. Адказвайце на пытанні з вундэркіндамі па традыцыйным раскладзе: сёння і заўтра ў 13:30 на "Беларусь 1". Нагадаем, што ў фінальныя гульні ўжо прайшлі каля дзясятка школьнікаў з пятай па восьмую паралель. А з наступнага тыдня на першай кнопцы старшакласнікі.