У праекце Нашы - Леанід Левін

28 июня 2013

Чалавек, які адрадзіў з попелу тое, што было сцёрта з твару зямлі… Менавіта за мемарыяльны комплекс Хатынь Леанід Левін з калегамі атрымаў у 70-ыя вышэйшую ўзнагароду Савецкага Саюза - Ленінскую прэмію. Менавіта ён падарыў мінчанам гістарычную Нямігу, шкляны будынак Белэкспа, праекты адразу дзвюх станцый метро і стварыў больш за паўсотню помнікаў і мемарыялаў у Беларусі, Расіі, Украіне і Узбекістане.

Усе ведаюць Леаніда Левіна як заслужанага архітэктара нашай краіны, і толькі нешматлікія знаёмыя з яго лёсам. Сямейная гісторыя і жыццёвы шлях аднаго з самых вядомых архітэктараў сучаснасці ў праекце Нашы. Леанід Левін. Глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.