У продажы з'явіліся бескантактныя смарт-карты з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў

10 Снежня 2018

Праязныя адметныя дызайнам. На блакітным фоне, акрамя 6 відаў транспарту і гарадскіх славутасцей, папараць-кветка, аліўкавае дрэва з сімваламі 15 дысцыплін і спартыўны слоган. А між тым на мультыспартыўны форум прададзена больш за 10 тысяч білетаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца лёгкая атлетыка і веласіпедны спорт, а таксама цырымоніі адкрыцця і закрыцця.

Сачыць за раскладам спартыўных спаборніцтваў можна будзе і праз смартфон. У красавіку з'явіцца мабільны дадатак II Еўрапейскіх гульняў. У ім распрацуюць і турыстычныя маршруты са славутасцямі Мінска.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя