У праблемных сітуацыях жыхароў Вілейкі разбіраўся інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў

15 октября 2019

Спецыялісты Адміністрацыі Прэзідэнта  працягваюць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Так, у праблемных сітуацыях жыхароў Вілейкі  сёння разбіраўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці  Ігар Яўсееў. Частка пытанняў датычылася маёмасных і зямельных спрэчак, а таксама  дзяржпадтрымкі пры пагашэнні банкаўскага крэдыту. Іх Ігар Яўсееў  узяў на асабісты разгляд і кантроль. Іншыя  вырашыліся на месцы. Напрыклад, жыхары Вілейкі  папрасілі дадаткова добраўпарадкаваць возера ў прыгарадзе  для купання і адпачынку. Была і просьба ад аўтамабілістаў  удасканаліць святлафор на адным са скрыжаванняў. У час  пік нават у невялікім райцэнтры бываюць істотныя  заторы. Гэтае пытанне таксама звязана і з бяспекай пешаходаў.

Усяго падчас прыёму ў Вілейцы Ігар Яўсееў разгледзеў дзясятак пытанняў. Рашэнні па ўсіх узятыя на кантроль.