У праблемных сітуацыях мінчан сёння разбіраўся Віталь Прыма

24 апреля 2019

У праблемных сітуацыях мінчан сёння разбіраўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па горадзе Мінску Віталь Прыма. Сярод названых праблем працаўладкаванне і законнасць звальнення супрацоўніка прадпрыемства, узвядзенне парковак паблізу жылых дамоў. Акрамя таго, узнімаліся і пытанні выдзялення арэнднага жылля, а таксама карэкціроўкі меж зямельных участкаў. Усяго да Віталя Прымы звярнулася больш за 10 чалавек. Рашэнне па ўсіх сітуацыях узята на кантроль.