У праблемах жыхароў Маладзечанскага раёна сёння разбіраўся інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў

4 февраля 2020
Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта працягваюць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны. У праблемных сітуацыях жыхароў Маладзечанскага раёна сёння разбіраўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Цэлы блок пытанняў - аб даванні арэнднага і сацыяльнага жылля. У тым ліку для пенсіянераў і сірот.

Адразу з некалькімі праблемамі звярнулася і маладая пара фермераў

Яны незаконна пабудавалі канструкцыю для ўтрымання коней, якую прыйдзецца знесці. Былі ініцыятывы і па развіцці аграэкатурызму. А жыхар пасёлка Чырвонае Канстанцін Козел паскардзіўся на якасць пітнай вады ў студнях: вясной туды трапляюць прымешкі ад талых вод. А таксама на тое, што ўлетку на галоўнай вуліцы Чырвонага шмат пылу ад транспарту. Там праходзіць траса Мінск - Маладзечна. Частку рашэнняў па гэтых пытаннях прынялі на месцы.
Усяго Ігар Яўсееў сёння разгледзеў больш за дваццаць пытанняў. Іх рашэнні ўзятыя на кантроль.