У Прынёманскім рэгіёне ва ўсіх установах прагучаў сігнал Пажар

3 октября 2013

У Прынёманскім рэгіёне сёння ва ўсіх установах адукацыі, аховы здароўя і сацабароны адначасова прагучаў сігнал Пажар, і больш як 200 тысяч чалавек былі эвакуяваныя. У адпаведнасці з планам вучэнняў, такім спосабам супрацоўнікі МНС правяралі зладжанасць дзеянняў персаналу і эфектыўнасць працы экстранных службаў. Як паказвае практыка, такія штогадовыя вучэнні дапамагаюць пазбегнуць шматлікіх ахвяр у экстрэмальнай сітуацыі.



Падобныя вучэнні ў Гродзенскай вобласці ратавальнікі праводзяць ужо трэці год запар. Акрамя непасрэдна праверкі гатоўнасці да надзвычайнай сітуацыі, супрацоўнікі МНС прадэманстравалі і дзецям, і дарослым як карыстацца вогнетушыцелямі і паводзіць сябе ў задымленым памяшканні.