У прычынах гібелі двухмесячнага дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне разбіраюцца следчыя і спецкамісія Міністэрства аховы здароўя

14 августа 2018

Напярэдадні ў фельчарска-акушэрскі пункт вёскі Вялікія Круговічы бацькі прывезлі двухмесячнага сына на планавую вакцынацыю. Пасля некалькіх прышчэпак немаўляці стала дрэнна, выратаваць яго не ўдалося. Вядома, што вакцынацыю праводзіў вопытны спецыяліст. Паводле слоў работнікаў Міністэрства аховы здароўя, пакуль рана гаварыць аб прычынах. Аднак урачы мяркуюць, што смерць адбылася з-за анафілактычнага шоку.

Таксама сёння стала вядома, што ў Ганцавіцкім раёне ад зробленых прышчэпак пацярпела яшчэ адно дзіця. Двухмесячная дзяўчынка была адразу накіравана ў рэанімацыю. На дадзены момант яе ўжо выпісалі.

Выкарыстанне імуналагічных прэпаратаў серыі, якія былі ўведзеныя загінуўшаму малышу, часова прыпынена.