У прэс-цэнтры БелТА прэзентавалі спецыяльны выпуск часопіса "Беларуская думка"

8 октября 2015

Сёння ў прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва прэзентавалі спецыяльны выпуск часопіса "Беларуская думка". Аўтары артыкулаў выказваюць свой пункт погляду на "беларускі шлях сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця". У стварэнні нумара прынялі ўдзел каля 2 дзясяткаў навукоўцаў, дзяржаўных і культурных дзеячаў, кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, а таксама навукоўцы з замежных краін.

Тыраж спецыяльнага нумара - каля 4,5 тысяч. На часопіс можна падпісацца або купіць у розніцу. "Беларуская думка" выходзіць кожны месяц. З 2007 года выдаецца Беларускім тэлеграфным агенцтвам.