Міліцыя ўзмацніць ахову месцаў масавых гулянняў на святы, рух грузавікоў побач з ёлкамі і кірмашамі абмяжуюць, машыны, пакінутыя без нагляду, будуць правяраць. Пра гэта сёння гаварылі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай бяспецы навагодніх свят. Ужо зараз узмоцненая ахова ў месцах правядзення забаўных мерапрыемстваў і дабрачынных акцый. На масавых гуляннях будзе дзейнічаць прапускны рэжым: прадугледжана ачапленне, агляд тэрыторыі, усталяванне КПП і запасных выхадаў. Ахвотнікаў прайсці на гулянні чакае асабісты агляд рэчаў.
Дзмітрый Кур’ян, намначальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення аховы правапарадку ГУАПП МГБ МУС Беларусі: "Непасрэдна месцы правядзення масавых мерапрыемстваў будуць узятыя пад асаблівы кантроль. Плануецца арганізацыя кантрольна-прапускных пунктаў, правядзенне аглядальных мерапрыемстваў. Гэта значыць, грамадзяне, перш чым патрапіць на месца правядзення гулянняў, павінны быць агледжаны, а таксама здзейснены агляд іх рэчаў. Для гэтага прадугледжваецца неабходная колькасць кантрольна прапускных пунктаў ва ўсіх месцах правядзення масавых мерапрыемстваў".
Дзяржаўтаінспекцыя, як і міліцыя, будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Асаблівая ўвага - арганізацыі дарожнага руху ў месцах масавых гулянняў і кантроль над выкананнем ПДР. Узмоцнена інспектары будуць кантраляваць з'яўленне на дарогах п'яных вадзіцеляў. Не застануцца ўбаку і медыкі, якія ўжо дзяжураць на навагодніх ёлках.













