Напярэдадні новага навучальнага года Мінская ДАІ узмацняе кантроль

15 августа 2013
З сярэдзіны жніўня пад асаблівай увагай будуць знаходзіцца тэрыторыі агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, музычных школ, школ мастацтваў, спецыяльных школ, школ-інтэрнатаў, пазашкольных і маладзёжных устаноў. Асаблівы кантроль супрацоўнікі ДАІ нададуць выкананню правіл спынення і стаянкі на гэтых тэрыторыях. Парушальнікам пагражаюць штрафы, аж да эвакуацыі транспартных сродкаў на штраф-стаянку.