Па адрасах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны нясуць падарункі

15 апреля 2020
Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі ўлады, сенатары, грамадскія арганізацыі і проста неабыякавыя людзі адпраўляюцца па адрасах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.  Тым, хто каваў Перамогу, нясуць падарункі.  У ветэранаў цікавяцца, ці ёсць у іх пажаданні або просьбы. Сярод іх - Васіль Нікалаенка. У свае 92 бадзёра сустракае гасцей.  Напамінак аб Вялікай Перамозе - шматлікія ўзнагароды, у тым ліку ордэн Вялікай Айчыннай вайны першай ступені.

Васіль Нікалаенка, ветэран Вялікай Айчыннай вайны: "Дзякуй вам. Душой і сэрцам я з гэтым святам. І гэта не толькі маё, гэта ўсіх ветэранаў. Дзякуй вам".

Ала Смаляк, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Добрасуседства ніхто не адмяняў. І калі бабуля адна, то трэба проста спытацца: Можа, Вам прадукты прынесці? Можа, Вам па рэцэпт схадзіць? Не баяцца стукацца ў дзверы старых і не ленавацца аказваць ім дапамогу".

Старшыня абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа і сенатар Ала Смаляк наведала ветэранаў Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў. Падарункі атрымалі больш як 20 ветэранаў, старэйшаму з іх 102 гады.