У свята абаронцаў Айчыны да падножжа манумента на плошчы Перамогі ў Мінску ўсклалі кветкі

23 февраля 2022

Дзень мужнасці і гераізму. У Дзень абаронцаў Айчыны да падножжа манумента на плошчы Перамогі леглі вянкі і кветкі.


Каля Вечнага агню сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва горада, сілавых структур і ветэраны. Кожны ўшанаваў памяць салдат і мірных жыхароў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама ўпершыню на вахту памяці заступілі курсанты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Да ўрачыстых мерапрыемстваў далучыліся і прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын. Яны ўсклалі кветкі да помніка супрацоўнікам МУС, якія загінулі падчас выканання службовага і воінскага абавязку.

23 лютага ў сталіцы прайшлі дзясяткі імпрэзаў і акцый. Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын наведалі з віншаваннямі ветэранаў і воінскія часці. Таксама ў гэтыя дні праходзяць сустрэчы з афіцэрскімі жонкамі.