У святочнай калоне гледачы ўбачаць ўнікальную беларускую распрацоўку "Навальніца-С"

3 июля 2018

Цэнтральнай падзеяй Дня Незалежнасці, безумоўна, стане парад. У святочнай калоне гледачы ўбачаць і ўнікальную беларускую распрацоўку "Навальніца-С". Бездапаможным перад ёй становіцца любы беспілотнік.

Самаходны комплекс радыёэлектроннай барацьбы прызначаны і для абароны ад дронаў. Наша станцыя ўжо абышла канкурэнтаў, пацвердзіўшы высокі статус беларускай распрацоўкі.

Расклад сіл на полі бою залежыць ад тэхнікі і ўзбраення. Ад Вялікай Айчыннай вайны да сучаснасці можна прасачыць, як змяняліся цэнтры сілы. Атакі з паветра ў 1943-м паднімалі знішчальнікі.

Беларусь выходзіць у лідары на рынку сродкаў радыёэлектроннай барацьбы

У тыя дні салдаты і не думалі, што праз 60 гадоў пагрозу з неба даставіць зможа ледзьве прыкметны беспілотны лятальны апарат.

Адным з ключавых момантаў сучаснага ўзброенага супрацьборства стала радыёэлектронная барацьба. Яе магчымасці цалкам змяняюць расклад сіл на полі бою. У выніку самая сучасная зброя ператвараецца ў бескарысную груду металалому.

Перад беларускімі распрацоўшчыкамі стаяла няпростая задача - стварыць станцыю, якая магла б не проста разгледзець дрон-разведчык і падмануць яго каналы сувязі і навігацыі, але і пасадзіць парушальніка на зямлю. З задачай справіўся малады калектыў.

Так з'явілася "Навальніца-С", якая выклікала бурную цікавасць у замежных вайскоўцаў. Яе ўжо выпрабавалі ў розных краінах, дзе яна разгледзела ўвесь частотны дыяпазон беспілотнікаў. На міжнародных выставах беларуская "Навальніца" з лёгкасцю абышла масцітых канкурэнтаў.

Комплекс створаны як у ваенным, - з броняў, на вусенях, так і ў "лайт"-варыянце для іншых сілавікоў. І гэта надзейны абаронца неба на масавых мерапрыемствах, а таксама стратэгічных аб'ектаў. Напрыклад, той жа АЭС.

Інавацыі даюць беларускай "Навальніцы" перавагі. Мініятурны беспілотнік, які цяжка збіць нават снайперу, наша станцыя з лёгкасцю выявіць, падмане навігацыю і пры неабходнасці адвядзе з маршруту, перахапіўшы кіраванне. А значыць - не дазволіць выканаць місію.

Сёння ва ўсім свеце ідзе актыўнае развіццё беспілотнай авіяцыі, а вось сродкі барацьбы з імі позняцца. Падобнымі распрацоўкамі могуць ганарыцца толькі некалькі краін у свеце - ЗША, Аўстралія, Вялікабрытанія, Кітай і Расія і наша краіна - Беларусь!