Па праваслаўным календары сёння Вялікае свята - Дабравешчанне. Асаблівае значэнне гэтай даты ў тым, што яна падзяліла Стары і Новы Запаветы - паклала пачатак Евангеллю і хрысціянству. Згодна са Святым Пісаннем, на Дабравешчанне Прасвятой Дзеве Марыі з'явіўся Архангел Гаўрыіл і паведаміў, што яна абраная Богам стаць маці Хрыста.
Ва ўсіх праваслаўных храмах сёння праходзяць урачыстыя набажэнствы. Нягледзячы на тое што свята Дабравешчання выпадае на сярэдзіну Вялікага посту, вернікам дазваляецца паслабленне: ужыванне ў ежу страў з рыбы і алею.
У праваслаўным календары Дабравешчанне
7 апреля 2021













