Мерам па абароне ўнутранага рынку, свайго пакупніка і свайго вытворцы ва ўрадзе надаюць асаблівую ўвагу. Беларускі тавар павінен усё больш месца займаць на паліцы свайго магазіна, бо вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў і асартымент, асабліва прадуктаў харчавання, шырокі.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю скіроўвае ўсіх удзельнікаў рынку на выкананне Дактрыны нацыянальнай бяспекі, дзе доля беларускіх тавараў у гандлі павінна быць не менш за 80 %. Размова ідзе пра паступовае скарачэнне імпарту прадуктаў харчавання, якія і ў нас вырабляюцца ў дастатковым аб'ёме. А таксама зняцце з паліц тавара, які не адпавядае якасці.
Святлана Лук'янюк пра харчовую бяспеку (відэа).













