Ва ўрадзе падвялі вынікі правядзення II Еўрапейскіх гульняў

16 июля 2019
На планавым пасяджэнні аргкамітэта абмеркавалі як паспяховы вопыт, так і нюансы. Напрыклад, бязвізавы ўезд у краіну, прыярытэтны пропуск удзельнікаў Гульняў і турыстаў праз дзяржмяжу Беларусі, гатоўнасць спартыўных аб'ектаў, медыцынскае абслугоўванне, бяспека і транспартныя зносіны.

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Арганізацыя харчавання для нас была цалкам новай задачай, з якой мы паспяхова справіліся. Вельмі спадабалася наша беларуская кухня. Мы вымушаныя былі па ходзе павялічваць меню беларускай кухні для таго, каб ахапіць усіх ахвочых. Тыя нюансы, якія ўзнікалі, паслужылі нам для таго, каб яшчэ раз прадэманстраваць магчымасць - калі мы разам, мы можам вырашаць любыя складаныя задачы!".

Будзе вызначаны далейшы лёс маёмасці, якая засталося пасля спаборніцтваў. Таксама ў найбліжэйшы час завершыць сваю працу дырэкцыя Гульняў, створаная спецыяльна для арганізацыі і правядзення спартыўнага форуму. А валанцёры, якія атрымалі каласальны вопыт працы на маштабных спаборніцтвах, паводле распараджэння Прэзідэнта, трапяць у спецыяльны банк даных.