У пасольстве Украіны ў Мінску адкрылі кнігу спачуванняў

9 января 2020
Кветкі і свечкі ў памяць аб ахвярах авіякатастрофы пакідаюць ля ўваходу пасольства Украіны ў Мінску. Ля будынка дыппрадстаўніцтва прыспушчаны флаг. Адкрытая кніга смутку. На борце самалёта ўкраінскай авіякампаніі знаходзіліся 176 чалавек. Ля варот пасольства Ірана таксама ўскладаюць вянкі, кветкі і запіскі. Гэты дзень у ісламскай рэспубліцы аб'яўлены жалобным.