У пасольстве Расіі адбыўся прыём з нагоды 20-годдзя Саюзнага дагавора

23 декабря 2019
Як заявіў сёння на прыёме ў пасольстве Расіі першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Крутой,  практычна ўвесь беларуска-расійскі інтэграцыйны пакет узгоднены. Паводле яго слоў, засталося некалькі пытанняў, рашэнне па якіх, як чакаецца, будзе знойдзена ў найбліжэйшыя дні. На прыём з нагоды 20-годдзя Саюзнага дагавора ў пасольства Расіі было запрошана шмат гасцей - палітычныя і грамадскія дзеячы, дыпламаты, святары, прадстаўнікі СМІ і многія іншыя. Ля будынка дыппрадстаўніцтва нават утварыўся затор. Як пажартавалі самі  прысутныя, калі ў інтэграцыі столькі прыхільнікаў, значыць, усе праблемы да новага года будуць знятыя.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя