У пасольстве Францыі ў Мінску адкрыецца кніга спачуванняў

16 ноября 2015

Беларусы выказваюць салідарнасць з жыхарамі Парыжа. Сёння ў памяць аб ахвярах тэрактаў у пасольстве Францыі ў Мінску адкрыецца кніга спачуванняў. З 9:30 да 12:30 і з 14:30 да 17:00 можна будзе пакінуць запісы. Таксама ёсць магчымасць пакінуць спачуванні на сайце дыпмісіі. Ля будынка пасольства прыспушчаныя флагі, завязаныя чорнай стужкай. У памяць аб ахвярах бесчалавечных атак гараць свечкі. Усе выхадныя да сцен прадстаўніцтва Францыі беларусы неслі кветкі.