У пасольстве Беларусі ў Маскве прайшоў памятны вечар у гонар вядомага дыпламата Андрэя Грамыкі

23 июня 2019

Дыпламатычны вундэркінд, Містэр Не, Патрыярх дыпламатыі - так яго звалі заходнія калегі за дыпламатычную кампетэнтнасць, дзяржаўную адказнасць, чалавечую мудрасць і цвёрды, часам нават жорсткі стыль вядзення перамоў. Напярэдадні 110-гадовага юбілею з дня нараджэння Андрэя Грамыкі ў пасольстве Беларусі ў Маскве прайшоў памятны вечар у гонар вядомага дыпламата. Андрэй Андрэевіч нарадзіўся ў Гомельскай вобласці, у няпростыя гады з 1943 па 1946 быў паслом СССР у ЗША, удзельнічаў у стварэнні ААН у якасці міністра замежных спраў Савецкага Саюза, сыграў найважнейшую ролю ва ўрэгуляванні Карыбскага крызісу - прадухіліў Трэцюю сусветную вайну. Менавіта ён арганізаваў падпісанне шэрагу найважнейшых міжнародных дакументаў у сферы раззбраення, садзейнічаў стварэнню АБСЕ. Яго дэвізам за амаль 30-гадовы стаж дыпламатычнай службы быў: "Лепш 10 гадоў перамоў, чым адзін дзень вайны".

У гонар памятнай даты таксама прайшла прэзентацыя праекта "Грамыка - дыпламат савецкай эпохі". У экспазіцыі - дакументы і ўнікальныя фотаздымкі. Апошняя сустрэча "вялікай тройкі" - Сталіна, Трумэна і Чэрчыля, падрыхтоўкай якой займаўся Андрэй Грамыка. Падпісанне дыпламатам Статута ААН у 45-м годзе ў Сан-Францыска.