У апошні тыдзень сакавіка ў сталіцы прагназуюць снег і замаразкі

25 марта 2019
Сёння ўвечар слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус двух. Заўтра днём у Мінску пяць вышэй за нуль, магчымы дождж і мокры снег. У ноч на сераду - чатыры градусы марозу, раніцай  галалёдзіца. Днём будзе дажджліва і да трох з плюсам. А вось пацяплее ў сталіцы бліжэй да выхадных. У суботу паветра прагрэецца да васьмі градусаў, пераважна без ападкаў.