У апошні чацвер месяца ў Беларусі праходзяць прафсаюзныя прыёмы

29 октября 2015

Ад прадаўжэння працоўных кантрактаў да льгот маладым спецыялістам. Сёння кожны можа атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў. У апошні чацвер месяца ў Беларусі праходзяць прафсаюзныя прыёмы. На прамой сувязі з грамадзянамі краіны прававыя інспектары, спецыялісты з Міністэрства працы і сацабароны.

Дзіяна Чупрына, галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў: "На летні перыяд выязныя прыёмы былі прыпыненыя ў сувязі з адпускной кампаніяй. А ўжо з верасня іх работа аднавілася. Што я магу сказаць па прыёме ў кастрычніку? Раней прыёмы праводзіліся ў раённых і абласных аб'яднаннях прафсаюзаў. Прычым па ўсіх рэгіёнах краіны. А прыём у кастрычніку праводзіцца непасрэдна ў арганізацыях. Упершыню такая форма выязнога прыёму. Я думаю, гэта вельмі зручна для работнікаў".

Такія прыёмы Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць на прадпрыемствах і ў арганізацыях ужо восем месяцаў. На кансультацыі адводзяць не менш за дзве гадзіны, каб прыняць і выслухаць пытанні ўсіх, хто звяртаецца.