У апошнія выхадныя студзеня сіноптыкі прагназуюць анамальна цёплае надвор'е

29 января 2016

Сярэдняя тэмпература паветра на 10 градусаў вышэй за кліматычную норму. Праз нашу тэрыторыю пройдуць актыўныя атмасферныя франты з Атлантыкі, якія прынясуць цёплае, але ж сырое паветра, дажджы, мокры снег і туман, а на дарогах галалёдзіцу. У суботу ў Мінскай вобласці чакаецца парывісты вецер да 18м/с, ноччу ад -2 да 2 градусаў, удзень слупкі тэрмометраў падымуцца да 7. У нядзелю тэмпература паветра на працягу сутак 0… +5.

З такімі ўмовамі аўтаўладальнікам варта пазбягаць рэзкіх манеўраў і выбіраць бяспечную хуткасць. Ад недастатковай бачнасці рэкамендуецца рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Што тычыцца аматараў зімовай рыбалкі, выходзіць на лёд небяспечна.