У пасёлку Усяж Смалявіцкага раёна дзіцячы садок да гэтага часу застаецца без гарачых батарэй

4 октября 2013
Сярэдняя тэмпература ў памяшканнях ледзь дасягае 17 градусаў са знакам плюс. І гэта пры норме 22.

Чаму з пачаткам ацяпляльнага сезона цяпло так і не прыйшло да дзяцей і калі яны змогуць сагрэцца?

Працягне Аляксандр Харавец.

Заснуць пры тэмпературы 16 градусаў для дзяцей гэтага садка даволі складана. Не дапамагаюць ватовыя коўдры, цёплае адзенне і нават абагравальнікі. Дарэчы, у кожным пакоі каларыферы працуюць з 7 гадзін раніцы. Хаця ацяпленне ў садку падключылі яшчэ ў пачатку тыдня, батарэі ледзь цёплыя.

Калі ў спальні батарэі крыху цёплыя, то ў гульнявым пакоі яны ўвогуле запаветраныя. Назваць тэмпературу 15 градусаў, пры норме 22, камфортнай для дзяцей можна, калі яны апрануць курткі. Сёння ў садзе са 110 дзяцей прысутнічае толькі трэць. На пытанне, чаму холадна, адміністрацыя даць адказ не змагла.

Прычынай халодных батарэй у дзіцячым садку стала цеплатраса.
Падача цяпла ў дзіцячы садок ідзе вось па гэтай цеплатрасе. Аднак зараз яна нагадвае акопы. Ізаляцыя на трубах ёсць толькі месцамі. Ды і дакрануўшыся да гэтых самых труб, назваць іх гарачымі цяжка.

Работы па замене старых труб камунальнікі пачалі яшчэ ў пачатку лета. Цеплатрасу раскапалі, трубы агалілі ды так і пакінулі. Зараз страты цяпла даходзяць да 40%.

І пакуль камунальнікі будуць перакладваць цеплатрасу, бацькам і дзецям гэтага садка толькі і застаецца спадзявацца на іх кемлівасць, а яшчэ на магчымы надыход бабінага лета.