У пасёлку Азёры адсвяткавалі 150-годдзе царквы Святога Духу

6 июня 2017

У пасёлку Азёры Гродзенскага раёна вернікі адсвяткавалі 150-годдзе царквы Святога Духу - храма, дзверы якога, паводле звестак відавочцаў і краязнаўцаў, ні разу не зачыніліся. У дзень юбілею (або інакш прастольнага свята) храм ледзь змог змясціць усіх вернікаў. У царкве было больш за паўтары тысячы вернікаў.

Нягледзячы на сталы ўзрост нават для архітэктурных аб'ектаў, царква Святога Духу ў Азёрах захоўвае яшчэ больш старажытныя артэфакты. Так, некалькі гадоў таму як падарунак ад мясцовага жыхара былі перададзеныя праваслаўныя іконы Мікалая Цудатворца і Божай Маці Казанскай, напісаныя, як мяркуецца, у XVIII стагоддзі.