У Польшчы і Расіі ўшанавалі памяць загінуўшых у выніку крушэння польскага борта нумар 1 пад Смаленскам

10 апреля 2015

На месцы трагедыі прайшла памятная цырымонія. У ёй прынялі ўдзел польскія і расійскія палітыкі, прадстаўнікі праваслаўнага і каталіцкага духавенства, а таксама сваякі загінуўшых. У Варшаве жалобныя мерапрыемствы пачаліся з раніцы. На вуліцы горада выйшлі тысячы чалавек. На могілках, дзе пахаваныя астанкі загінуўшых, адбылася памінальная служба. Ту-154 ВПС Польшчы разбіўся пад Смаленскам роўна 5 гадоў таму. У катастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі, яго жонка, высокапастаўленыя палітыкі і вайскоўцы. Усе яны ляцелі на Смаленшчыну, каб ушанаваць памяць ахвяр катынскай трагедыі. Расследаванне катастрофы дагэтуль не завершана. На днях польскія эксперты расшыфравалі новыя фрагменты запісаў з кабіны пілотаў самалёта, што разбіўся. Яны пацвярджаюць, што ў момант трагедыі галоўнакамандуючы ВПС Польшчы Анджэй Бласік знаходзіўся ў кабіне і, меркавана, аказаў націск на экіпаж. Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла польская радыёстанцыя RMF FM.