У Польшчы аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю - вадзіцель заснуў за рулём

13 августа 2022

Тэрміновая інфармацыя з Польшчы. Аўтобус з беларусамі з'ехаў з трасы і перакуліўся - вадзіцель заснуў за рулём. На шчасце, абышлося без ахвяр. З 47 пасажыраў пацярпелі трое, ім аказваюць амбулаторную дапамогу ў найбліжэйшым населеным пункце і ў шпіталізацыі яны не маюць патрэбы. Аўтобус накіроўваўся з Гомеля ў Познань. Інцыдэнт здарыўся пасля таго, як уначы падарожнікі перажылі шматгадзінныя стамляльныя мытныя і памежныя працэдуры.