Вытворчасць унікальнай для Беларусі прадукцыі ствараюць у Полацкім раёне: інавацыйны праект па выпуску зварнога рашэтнічнага насцілу рэалізуе Наваполацкі завод тэхналагічных канструкцый. У пачатку будучага года пачнецца будаўніцтва цэха пад новую лінію, на трэці квартал запланаваны мантаж абсталявання, а на канец 2020-га - выпуск першай партыі гатовай прадукцыі. Прадпрыемства падчас рабочай паездкі ў Полацкі раён наведаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Пасля наладкі абсталявання тут маюць намер выпускаць не менш як 400 тон імпартазамяшчальнай прадукцыі. Рынкі збыту ўжо вывучаныя.
Амбіцыйныя задачы юных спартсменаў
Амбіцыйныя задачы ставяць перад сабою і выхаванцы Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту. З 2011 года ён дзейнічае ў Полацку, філіял - у Оршы. Сёлета ў спаборніцтвах рэспубліканскага ўзроўню заваяваны 41 медаль. Ёсць поспехі і на міжнародных стартах. Зараз весляры паўночнага рэгіёна рыхтуюцца да першынства краіны па акадэмічным веславанні на трэнажорах "Канцэпт". Спаборніцтвы пройдуць у канцы снежня.