У Полацку праходзяць святкаванні ў гонар Еўфрасінні Полацкай

5 июня 2019

Тысячы вернікаў збірае сёння старажытны Полацк. Праваслаўныя з усіх куткоў Беларусі аддаюць даніну павагі і памяці адной з самых вядомых беларускіх падзвіжніц. Прападобную Еўфрасінню Полацкую шануюць як святую. Яна жыла ў XII стагоддзі і сваё жыццё прысвяціла духоўнаму служэнню. Дзякуючы ёй былі збудаваныя дзясяткі храмаў і манастыроў. Наша культура абавязаная святой і стварэннем летапісу Полацкага княства. Святы ў гонар Еўфрасінні Полацкай пачаліся досвіткам. На працягу дня пройдуць набажэнствы, малебны і вялікі хрэсны ход.