Пераправа, якая злучае дзве часткі горада, была пабудаваная ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя. Некалькі разоў рамантавалася, але капітальнага абнаўлення канструкцыя не перажывала. У кастрычніку 2019-га рух па мосце быў спынены. Каб паскорыць рэканструкцыю важнай гарадской артэрыі, праектаванне і будаўнічыя працы вяліся паралельна. Шырыня абноўленага моста - 9 метраў, даўжыня - 270. Акрамя палосаў для руху аўтамабіляў, уладкаваныя дарожкі для пешаходаў і веласіпедыстаў. На адным з выездаў з пуцеправода арганізаваны кругавы рух. Гараджане ўжо па годнасці ацанілі падарунак.
"Для нашага горада гэта вельмі значная падзея, вельмі чаканая падзея, і ён аптымальна ўпісаўся ва ўсю інфраструктуру гэтага мікрараёна".
Леанід Малахоўскі, галоўны інжынер МБУ № 5 ААТ "Мостабуд": "Па рашэнні Міністэрства культуры было прынята, каб гістарычнае аблічча дадзенага аб'екта было цалкам захаванае, як яно захавана на марках, на ўсіх карцінах мясцовых полацкіх мастакоў, каб захаваць культурную спадчыну".
Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "У рэкордна кароткія тэрміны мост пабудаваны, засвоена 36 млн руб. І, пэўна, дзякуючы таму ў першую чаргу, што быў прыняты ўказ прэзідэнта і было дазволена паралельна будаўніцтва і праектаванне гэтага моста. Праведзеная праца высокай якасці. Была зладжаная дружная праца і рэспубліканскіх органаў, і абласных, і раённых".
Назву новаму мосту - Пакроўскі - выбралі самі палачане. Галасаванне ішло ў інтэрнэце. Побач размешчаная адна з найстарэйшых вуліц Полацка - Ніжне-Пакроўская і храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы.













