У Полацку хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у баях за Беларусь малдаўскіх воінаў

9 сентября 2018

Памяць загінуўшых у баях за Беларусь малдаўскіх воінаў хвілінай маўчання ўшанавалі ў Полацку. У горадзе адбылася цырымонія закладкі ў капсулу зямлі з воінскіх пахаванняў і братэрскіх магіл некалькіх раёнаў Віцебскай вобласці, дзе спачываюць салдаты з больш як 10 раёнаў Прыдзвіння. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі перадасць на радзіму прах сваіх суайчыннікаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне.

Яшчэ частка зямлі будзе дададзеная ў капсулу ў іншым рэгіёне Віцебшчыны, дзе пахавана больш за ўсё малдаўскіх салдат. Каля 400 000 выхадцаў Малдовы ваявалі ў складзе Чырвонай арміі. Подзвігі 250 000 адзначаныя ўзнагародамі. 19 чалавек сталі Героямі Савецкага Саюза.