У Полацку з-за адсутнасці каналізацыі дажджавая вада ідзе пад падмурак пяціпавярховага дома

20 ноября 2019

З гэтай праблемай жыхары пяціпавярховага дома ў Полацку звярнуліся да нас у Telegram-канал. З-за адсутнасці каналізацыі дажджавая вада ідзе пад падмурак. Пад уздзеяннем вільгаці грунт прасеў. А дом стаў трашчаць па швах. Звароты да мясцовых улад выніку не далі. Да вырашэння праблемы падключылася наша здымачная група.

Расказвае Вольга Маслоўская (відэа).