У паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на COVID-19

22 мая 2020
У беларускіх паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на каранавірус, якія дапамогуць паставіць дыягназ за паўгадзіны. Забор крыві ў кантактаў першага ўзроўню медыкі праводзяць  дома. А ў лабараторыі паліклінікі вірус выяўляюць з дапамогай спецыяльных рэагентаў. 

Юлія Кажухар, урач лабараторнай дыягностыкі Заслаўскай гарадской бальніцы: "Адзін тэст адмоўны - мы бачым адну палоску. А гэты тэст  станоўчы. Тут мы бачым тры палоскі - спрацаваў кантроль, імунаглабулін, G і M. Гэта гаворыць аб тым, што пацыент хварэе на COVID-19. Магчыма без сімптомаў, але ён заразны".

Кожны кантакт першага ўзроўню здае два тэсты на COVID-19. Першы  даследуюць у прафесійных лабараторыях на працягу трох сутак. А паўторная праверка праз 10 дзён  праводзіцца ўжо на новай экспрэс-сістэме.