У паліклініках Мінскай вобласці адкрываюцца кабінеты скрынінгу анкалагічных захворванняў

20 июля 2019

Такі падыход дазваляе выяўляць хваробу на ранніх стадыях, калі лячэнне найбольш эфектыўнае. Пацыенты адразу праходзяць комплекс медыцынскіх абследаванняў, накіраваных на дыягностыку розных відаў анкалогіі. У паліклініках фарміруюць і спецыяльныя базы пацыентаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, - так медыкі манітораць стан іх здароўя. 
Кабінеты скрынінгу пачынаюць работу ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці, каб знізіць узровень смяротнасці ад анкалагічных захворванняў.