У вёсцы Гірава вайскоўцы абясшкодзілі нямецкі боепрыпас

11 мая 2020
У прыгарадзе Баранавіч вайскоўцы абясшкодзілі боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны. 75-міліметровы снарад знайшоў трактарыст падчас працы ў полі ля вёскі Гірава. На месца здарэння выклікалі міліцыю і сапёраў. Тэрыторыю перакрылі і праверылі на наяўнасць іншых небяспечных прадметаў.