У пагоне за колькасцю будаўнікі забылі пра якасць работ

9 декабря 2013

У пагоне за колькасцю будаўнікі забылі пра якасць работ, тэхніку бяспекі і элементарны парадак на будпляцоўках. Да такіх высноў прыйшлі спецыялісты камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці. Па выніках маніторынгу будаўнічай галіны рэгіёну работы па ўводзе жылфонду актывізаваліся, але тэрміны здачы дамоў усё роўна зацягваюцца. З перавышэннем нарматываў уведзеныя ў эксплуатацыю 28 дамоў з дзяржпадтрымкай (гэта 76%). У спісе даўгабудаў з'явіліся новыя адрасы.


Таксама ў выніку праверак выяўленыя факты прыпісак, завышэння кошту будаўніча-мантажных работ - у шэрагу арганізацый вобласці на суму звыш за 8 млрд рублёў, выяўленыя і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. У Пінску кіраўнік будтрэста, а ў Баранавічах - раённага УКД, патрапілі пад следства. Яны карысталіся грашовымі сродкамі прадпрыемстваў як сваімі. За кошт арганізацыі будавалі дамы і ездзілі ў дарагія загранічныя камандзіроўкі. Усяго ў Брэсцкай вобласці па выніках праверак будаўнічай галіны ўзбуджаныя 18 крымінальных спраў.