У падмаскоўным Алабіне адкрыліся Армейскія міжнародныя гульні

30 июля 2017

Сваё майстэрства сёння беларускія вайскоўцы прадэманструюць у падмаскоўным Алабіне.

Напярэдадні тут адкрыліся Армейскія міжнародныя гульні. Першымі выступілі танкісты. Сёння другі дзень у дысцыпліне "танкавы біятлон". У ім змагаецца экіпаж ваеннай каманды Беларусі. Задача -- хутчэй усіх прайсці тры кругі па 5 кіламетраў і паразіць некалькі мішэняў. Акрамя "танкавага біятлона" беларусы пакажуць сябе яшчэ ў 12 дысцыплінах. Сёлета ў ваенных гульнях прымаюць удзел прафесіяналы з 28 армій свету. Упершыню - Ізраіль, Сірыя, ПАР, Узбекістан, Уганда, Фіджы і Лаос. Каманда з Беларусі -- адна з самых вопытных і шматлікіх, больш за 200 чалавек. Адзначым, спаборніцтвы пройдуць на тэрыторыі 5 краін - Расіі, Беларусі, Казахстана, Азербайджана і Кітая. Задзейнічана звыш 750 адзінак тэхнікі.