Сёння за выхад у паўфінал конкурсу "Танкавы біятлон" будуць змагацца каманды з сямі краін. Беларусы будуць спаборнічаць у тройцы з калегамі з Сірыі і Таджыкістана. Гэта будзе індывідуальная гонка трэцяга беларускага экіпажа. Паводле ўмоў конкурсу, трэба пераадолець трасу працягласцю больш за 4 000 і паразіць умоўныя мішэні. У гэтым спаборніцтве гэта танк і верталёт. Папярэднія два экіпажы з Беларусі ў сваіх групах былі лепшымі, заняўшы першыя месцы. Такім чынам, пакуль у агульным заліку мы на трэцім месцы, саступаем толькі Расіі і Кітаю.













