У падрыхтоўцы кадраў для пракуратуры неабходныя канструктыўныя змены

23 ноября 2015

Такое меркаванне сёння выказаў Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк падчас цырымоніі адкрыцця навучальнай залы судовых пасяджэнняў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Адна з аўдыторыі гэтай ВНУ была пераабсталяваная пад імправізаваную залу судовых пасяджэнняў. Пакой узноўлены па ўсіх патрабаваннях і канонах рэальнасці - з месцамі для народных засядацеляў, сведак, адвакатаў і іншых удзельнікаў, як крымінальных, так і іншых судовых працэсаў. Плануецца, што пасяджэнні ў навучальнай зале будуць праходзіць у форме гульнявых працэсаў, але з прысутнасцю рэальных суддзяў і пракурораў, якія будуць дзяліцца са студэнтамі сваім вопытам.

Таксама генеральны пракурор заявіў, што пракуратура Беларусі сёння актыўна займаецца пытаннямі спагнання дэбіторскай запазычанасці. У параўнанні з пачаткам года па гэтым кірунку азначылася станоўчая тэндэнцыя. Дасягнуць такіх вынікаў удалося дзякуючы супрацоўніцтву з калегамі з Расіі.