У падтрымку медпрацаўнікоў у рэжыме анлайн беларускія артысты даюць дабрачынны канцэрт

3 апреля 2020
У падтрымку медпрацаўнікоў  гэтымі хвілінамі ў рэжыме анлайн беларускія артысты даюць маштабны дабрачынны канцэрт. Вакальны марафон стартаваў апоўдні на платформе YouTube. Спевакі, медыйныя асобы і ўрачы збіраюцца ў адной з найбуйнейшых студый гукапісу Мінска. І зараз мы гатовыя паказаць вам тое, што адбываецца за рамкамі віртуальнай пляцоўкі. 

На прамой сувязі са студыяй - наш карэспандэнт Лідзія Заблоцкая. Добры дзень. Хто прыняў у гэтыя хвіліны вакальную эстафету і якая галоўная мэта марафона (прамое ўключэнне).

Увесь сённяшні канцэрт - гэта акцыя салідарнасці з нашымі медыкамі. Бо прыемная ў тым ліку і такая цёплая чалавечая падтрымка нават на рабочых месцах. Тут больш як 20 артыстаў сабралі свае лепшыя песні, якія папулярныя, гучаць па радыё, і прыехалі сюды, на гуказапісвальную студыю прадзюсарскага цэнтра "Спамаш".
Фактычна гэта вакальны марафон, кватэрнік у жывым гуку. Акцыю вырашылі падтрымаць "Пясняры", лаўрэаты "Славянскага базару", фіналісты нацадбору на "Еўрабачанне". Паміж песнямі вядучыя гутараць з гасцямі, запрошаныя і ўрачы. 
Дарэчы, марафон доўжыцца ўжо чацвёртую гадзіну. Ён ідзе ў анлайн-рэжыме. 
Для таго, каб паглядзець канцэрт, у пошукавіку трэба набраць "Марафон у падтрымку медыкаў". Стрым ідзе на YouTube-канале “Спамаша”. Там жа каментарыі і абмеркаванні, можна пакінуць словы падзякі і падтрымкі медпрацаўнікам. А пакуль пакажам каментарыі вядучых і артыстаў, якія прыехалі сюды, на марафон.
І што немалаважна, для падтрымкі медыкаў найстарэйшай медустановы сталіцы 3 гарадской клінічнай бальніцы адчынены дабрачынны рахунак. Для яе персаналу ідзе збор сродкаў на неабходныя сродкі аховы. Праект праходзіць пад #беларусьбезковид і прадоўжыцца да 8 вечара. Таму адважна можаце далучацца да трансляцыі.