У падтрымку беларускім урачам у інтэрнэце праходзяць анлайн-марафоны. Публікацыі набіраюць тысячы каментарыяў

10 апреля 2020
Кожны з нас  гэтымі днямі, напэўна, адчувае жаданне выкарыстаць любую магчымасць, каб супрацьстаяць распаўсюджванню інфекцыі, паклапаціцца пра сябе і сваіх блізкіх і тым самым знізіць і без таго сур'ёзную нагрузку на ўрачоў. Анлайн-марафон у гэтым выпадку як магчымасць хай віртуальна, але выявіць сваю пазіцыю і атрымаць зваротную сувязь. #БеларусьБЕЗCOVID, #разам_ад_заразы, #СпасибоМедикам - гэтыя хештэгі аб'ядналі тысячы карыстальнікаў сацыяльных сетак. Людзі неабыякавыя не проста публікуюць фота і відэазвароты ў знак падзякі, але ўсімі магчымымі спосабамі спрабуюць дапамагчы: збіраюць сродкі, забяспечваюць ахоўнымі камбінезонамі і маскамі. 

Медыкі ў адказ даюць неацэнныя рэкамендацыі, як лепш паклапаціцца аб уласным здароўі. Аляксандр Лучонак зрабіў анлайн-маніторынг (відэа).