У Пінску адкрылі памятны знак пагранічнікам

15 октября 2019

Памятны знак пагранічнікам адкрылі ў адным са сквераў Пінска. Аўтар і выканаўца манумента - мясцовы мастак і скульптар Сяргей Жылевіч - адлюстраваў на 12-тонным камені абаронцаў межаў трох пакаленняў: часоў станаўлення ведамства, перыяду Вялікай Айчыннай вайны і сучаснасці. Твор называецца "Пагранічнікам усіх пакаленняў". Ідэя зарадзілася больш чым год таму ў Пінскім пагранатрадзе. Яе падтрымалі гараджане, ветэранскія арганізацыі і кіраўніцтва пагранкамітэта. Акрамя ўсталявання памятнага знака, шмат увагі надалі добраўпарадкаванню і азеляненню сквера.